Раней чыгуначнікі раздавалі вайфай толькі на буйных станцыях сярод якіх Орша-Цэнтральная. Далей калі ехаць з Оршы у іншыя кірункі, то інтэрнэт знікаў і занава з'яўляўся ў Мінску, Віцебску, Магілёве - з бліжэйшых станцыяў.
З нядаўняга часу інтэрнэт стаў для нас больш даступным. Цяпер файфай будуць раздаваць не толькі на станцыях, але і ў саміх цягніках. Прынамсі, гаворыцца ў паведамленні БЧ, у 4-охвагонных "Штадлерах" сувязь не будзе перарывацца ад Оршы да самага Мінска. У іншых цягніках чыгуначны вайфай будзе з'яўляцца на станцыях Жодзіна і Смалявічы ў бок Мінска, а ў бок Магілёва інтэрнэт з'явіўся яшчэ і ў Шклове.