Яўгенія Казлова - адна з найбольш вядомых паэтак Оршы. Колькасць яе публікацыяў у розных часопісах, газетах, паэтычных выступаў на розных імпрэзах не магчыма ўжо і падлічыць. Але сольныя выступы ў Оршы ў паэткі адбываюцца не так часта. Адна з такіх вечарынаў распачнецца 18 мая а 13-00 на аграсядзібе Пуцяціна ў вёсцы Стаўры.
На творчай вечарыне прагучаць не толькі вершы ў выкананні самой аўтаркі, але і песні на яе словы выкананыя як самой паткай, якая, дарэчы, добра спявае, так і іншымі спевакамі. Уваход бясплатны.