09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Культура

Вершы і песні ў Стаўрах (фота, відэа)

21.05.2019 10:12

4548 праглядаў, 0 каментароў

На аграсядзібе "Пуцяціна" прайшоў творчы вечар Яўгеніі Казловай

На сустрэчу з аршанскай паэткай прыехалі не толькі аршанцы, але і госці з Віцебску - сябры абласнога саюза пісьменнікаў. Дарэчы, у гэтай месяцы паэтка адзначыла сваё 70-годдзя ў сувязі з чым і прайшла вечарына.

Ім - гасцям з Віцебску - і былі дадзеныя першыя словы. Старшыня абласной арганізацыі Анастасія Лазебная падарыла юбілярцы размаляваную ўласнымі рукамі хустку. Міхась Мірановіч зачытаў некалькі пародыяў на вершы Яўгеніі Яўгеньеўны. А Кастусь Севярынец спачатку прачытаў верш Яўгеніі Казловай у гонар гаспадара аграсядзібы "Пуцяціна" (дзе ўсё мерапрыемства і адбывалася) Ігара Грышана, а потым свой невялікі верш у гонар юбілярцы.

Далей слова атрымала сама віноўніца ўрачыстасці. Яе выступ быў аўтабіяграфічны - пісьменніца распавядала пра сваё жыццё, распавядаючы вершы якія пісаліся ў канкрэтны перыяд гэтага жыцця, або звязаныя з нейкімі падзеямі таго часу. Так, нарадзілася спадарыня Яўгенія ў Вільне, але на працягу першага года жыцця бацька яе патрапіў у турму (гэта былі сталінскія часы), а сама дзяўчынка моцна захварэла і была ў перадсмяротным стане. Тады маці маленькай Жэні вырашыла, што ў сталіцы Літоўскай ССР рабіць больш няма чаго і з дзіцёнкам паехала да сваёй маці ў Багушэўск. Дарэчы, аднойчы па дарозе ў Багушэўск Яўгенія сустрэла Рыгора Барадуліна, які ехаў у свае родныя мясціны, але тым жа аўтобусам. Ужо тады знакаміты пісьменнік сам загаварыў з будучай паэткай, але размова была вельмі кароткая. Пазней Казлова напісала некалькі вершаў у гонар Барадуліна, адзін з якіх быў рэдакцыяй газеты "Новы час" перададзены асабіста аўтару. Ды і сустракацца ў жыцці ім яшчэ давялося не адзін раз.

Прапануем вашай увазе некалькі відэа і фота з мерапрыемства.

На відэа: Кастусь Севярынец чытае верш Яўгеніі Казловай прысвечаны Ігару Грышанаву, а потым чытае сваё прысвячэнне Яўгеніі.

На відэа: Міхась Мірановіч чытае пародыі на вершы Яўгеніі Казловай.

На відэа: верш-прысвячэнне кіраўніку беларускай грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы Сяргею Гаеку.

На відэа: неафіцыйны гімн Барані. Выконваюць аўтарка тэксту і Віктар Храпавіцкі.

На фота: Яўгенія Казлова і Міхась Мірановіч

На фота: Яўгенія Казлова з сябрамі абласнога аддзялення саюза беларускіх пісьменнікаў

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вершы і песні ў Стаўрах (фота, відэа)

На аграсядзібе "Пуцяціна" прайшоў творчы вечар Яўгеніі Казловай

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение