Сіноптыкі не памыліліся - 24 мая над аршанскім раёнам, які і над многімі іншымі рэгіёнамі краіны прайшлі ападкі. А вось тое якімі былі тыя ападкі не мог прадказаць аніводны сіноптык, нават, калі б бачыў іх на свае вочы. Бо ападкі былі вельмі розныя ў розных частках раёна. Напрыклад, у Барані пайшоў дробны град.
У Оршы ў той жа самы час утварылася рэдкая прыродная з'ява - сухая навальніца. Каля трох гадзін над заходняй часткай горада грымеў пярун і бліскала маланка, але не было анікроплі дажджу. Такая з'ява ўтвараецца пры высокай тэмпературы паветра, а ў горадзе было дастаткова спякотна. Прычына такой з'явы ў тым, што кроплі дажджу выпараюцца яшчэ да таго як далятаюць да зямлі, што бывае ў нашых шыротах вельмі рэдка. Праўда, дождж сваё ў выніку ўзяў і паліў на горад. Але сказаць, што ў Оршы выпала шмат ападкаў было б перабольшаннем.
Затое не слаба дасталося Балбасаву. Тут і ападкаў было шмат і, як аказалася, ліўнёўка спраўлялася не ва ўсіх месцах мястэчка. Напрыклад, такая лужына як на фота ўтварылася каля крамы "Альфа". Тут дзіцёнку вада пакрывае цалкам шчыкалаткі, на той жа пляцоўцы ў некаторых месцах таму ж дзіцёнку вада даходзіла амаль да калена.