06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Грамадства

«Не пакідайце дзяцей адных!»

03.06.2019 09:17

2524 прагляду, 0 каментароў

2 чэрвеня ў парку 40 гадоў Перамогі горада Сянно прайшоў заключны этап акцыі.

Сенненскі этап акцыі быў прымеркаваны да міжнароднага Дня абароны дзяцей. Арганізатарамі свята для дзяцей і іх бацькоў сталі работнікі Сенненскага падраздзялення МНС і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Ратавальнікі сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАВП раздавалі дзецям і дарослым наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС, праводзілі прафілактычныя і тлумачальныя гутаркі аб захаванні правіл бяспечных паводзін у летні перыяд, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана канцэртная праграма для дзяцей, розныя конкурсы і віктарыны, у тым ліку на супрацьпажарную тэматыку. Не засталіся ў баку і бацькі, якія актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных заданнях са сваімі дзецьмі, піша Упраўленне МНС па Віцебскай вобласці. Велізарным поспехам карыстаўся пажарны аварыйна-ратавальны аўтамабіль, каля якога дзецям было прапанавана прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў, сфатаграфавацца на памяць.

Ратавальнікі прадэманстравалі магчымасці абсталявання і пажарна-тэхнічнага ўзбраення. Бацькоў жа азнаёмілі з інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніяй «Ганарымся, што навучылі» і заклікалі навучаць сваіх дзяцей правілам бяспечных паводзін, таксама праводзілася прэзентацыя мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: Дапамога побач!». Ратавальнікі нагадалі пра тое, што важна ведаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Не пакідайце дзяцей адных!»

2 чэрвеня ў парку 40 гадоў Перамогі горада Сянно прайшоў заключны этап акцыі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение