Традыцыйны фальклорны фестываль распачнецца ў гэтым годзе ў пятніцу 14 чэрвеня і будзе доўжыцца тры дні. У праграме выступы шматлікіх калектываў розных відаў творчасці.
Першае мерапрыемства распачнецца 14 чэрвеня а 17-00 - удзельнікаў фестывалю будуць урачыста сустракаць на ўездзе ў горад. Традыцыйна фестыываль не абмяжуецца выключна пляцоўкамі раённага цэнтру. Многія калектывы наведаюць і сельскія дамы культуры аграгарадкоў. А кожны вечар у Дуброўна будзе сканчацца дыскатэкай ў раённым цэнтры культуры, якая будзе доўжыцца да 2-3 гадзін ночы.
Найбольш цікавыя мерапрыемствы: спектакль "Не пакідай мяне" Драматычнага тэатру Беларускай арміі ў раённым доме культуры а 18-30 15 чэрвеня, рэканструкцыя народнага абраду "Пасахі - на лёгкія шляхі" а 14-45 16 чэрвеня і канцэрт "Лейся песня над Дняпром" з удзелам нацыянальнага акадэмічнага хору імя Цітова а 12-00 15 чэрвеня.