Жыхар дома па адрасе Аршанская, 46 даслаў нам скрын-шоты сваёй перапіскі з сервісам 115.by. У ідэале гэты электронны сэрвіс павінен быў спрасціць звароты ў камунальныя службы, аб’яднаць іх па ўсёй краіне і зрабіць больш публічнымі падымаемыя праблемы. Здаецца ўсё гэта было выканана, але ў канкрэтным дадзеным выпадку нешта пайшло не так.
31 траўня адзін з жыхароў бараньскага дома па адрасе Аршанская, 46 зарэгістраваў на сэрвісе зварот пра не зачынены люк ліўневай каналізацыі ў двары на паркоўцы. Ужо 3 чэрвеня прыйшоў адказ, што супрацоўнікі мясцовага ЖЭУ выправілі праблему. Але... Ці камунальшчыкі нешта пераблыталі, ці мэтанакіравана схлусілі, але па словах таго хто звяртаўся люк і да гэтае пары не закрыты.