Першапачаткова тэма кольнага стала, які прайшоў у Стаўрах на мясцовай аграсядзібе 5 чэрвеня была заяўлена. як «Малыя рэкі рэгіёнаў», але размова пайшла знайчна шырэй. Грамадскія актывісты гаварылі і эфектыўнасць альтэрнатыўнай энэргетыкі на фоне будаўніцтва АЭС, у сувязі з тым, што ў Лёзненскім раёне зараз ўсталёўваюць парк ветракоў. Гаварылі пра праблему свінакомплексаў, якіх у раёне стала шмат. Гаварылі і пра будаўніцтва каля Белева новага палігона для смецця куды плануецца звозіць смецце з трох раёнаў. Гаварылі і пра праблему недахопу зеляніны ў горадзе, праблемы якасці вады, засмечанасці прыгарадных лясоў, карацей, праблемаў набралося шмат.
Праблемы вызначаны, але што ж рабіць з імі. Па-першае вырашэнне шэрагу праблем напрамую звязаныя з эканамічнымі праблемамі. Напрыклад, вялікія свянакомплексы хаця і прыносяць некаторы экалагічны дыскамфорт, але даюць працу жыхарам вёскі. Смеццевы палігон можа прынесці экалагічныя праблемы, але альтэнатывы яму, проста, няма. Гаварылася пра экалагічнае выхаванне да якога маглі б далучыцца і грамадскія актывісты, пра тое, што экалагічныя ініцыятывы — а іх у горадзе працуе некалькі — даўно пара аб’яднаць для каардынацыі дзеянняў.
Галоўнае да чаго амовіліся на круглым стале — правесці ў гэтым годзе ў Оршы пашыраны курглы стол з запрашэннем усіх экалагічных ініцыятываў і чыноўнікаў. Дата для такога круглага стала абраная не выпадковая — 6 ліпеня Міжнародны дзень Дняпра. Дзіўна, але знаходзячыся на Дняпры Орша ніколі не адзначала гэтае свята.