Вясной у Оршы з’явіліся велізарныя гаршкі ў якія камунальныя службы пасадзілі хвойныя дрэвы — туі. З’яўленне такіх гаршкоў выклікала не малы рэзананс — толькі нямы не гаварыў пра гэтыя гаршкі ў аўтобусаў і ў кампаніях. Нехта ацэньваў гаршкі пазітыўна, нехта негатыўна. Пры гэтым усім, неяк, было не заўважана, што ў Балбасава падобныя гаршкі з туямі з’явіліся яшчэ паўгаы таму — восенню, перад чарговым прыездам прэзідэнта.
Але ўжо гэтым летам Балбасаўскія туі ў такіх «гаршках» засохлі. Некаторыя, нават, паспільвалі — мы не будзем сцярджаць ці іх спілілі камунальшчыкі, ці нейкія недобразычліўцы.
Мясцовыя жыхары, якія назіралі за «жыццём» туяў ад моманту высадкі гавораць, што справа не ў гаршках, а ў тым, што іх ніхто не паліваў дрэвы ў спёку.