Адміністрацыя прадпрыемства «Межава-Агра» не далічылася двух кароваў 14 чэрвеня і звярнулася ў міліцыю. Страты за двух кароваў 3.014 рублёў і таму справай заняўся крымінальны вышук. Адшукаць следчым вінаватых атрымалася даволі хутка, а, вось, каровак знайсці так і не ўдалося.
А справа адбывалася так. Падзарабць на каровах вырашыў жыхар вёскі Стайкі 1993 года нараджэння. Але ў самога доступа да статку не было і ён падгаварыў двух жывёлавёдаў з Межава дапамагчы яму. Пагадзіліся на справу дзядзька з пляменнікам, якія і працавалі ў «Межава-Агро». Яны ноччу выбралі двух маладых каровак і павялі іх з пастбішча ў лес. У лесе кароў забраў арганізатар злачыннай групы. За паслугі ён расплаціўся 190 рублямі і некалькімі бутэлькамі гарэлкі. А потым каровы былі перададзены — таксама не бясплатна — нейкім невядомым людзям, якія і павезлі жывёлаў у суседнюю краіну ў эміграцыю.