Калі Лукашэнка перасоўваецца сярод звычайных людзей, звычайна ўводзяцца такія меры бяспекі, што з «не падрыхтаваных людзей» мала хто можа падыйсці блізка. Перакрываюцца дарогі, зачыняюцца вокны бліжэйшых дамоў, ахова ачапляе перыметар. Але калі Лукашэнка апошні раз прыехаў у Балбасава мер аховы былі значна слабейшымі. Да, вакол самога прэзідэнта і яго сына была ахова — таксама на роварах. Да, была машына суправаджэння, якая чырвоным маячком забараняла рухацца іншым аўтамабілям, але жыхароў мястэчка не чапалі. Лукашэнка ішоў са сваёй кампаніяй, а ў гэты час ходнікі мялі дворнікі — не дворнікі ў цывільным, а звычайныя мясцовыя — гулялі па вуліцы дзеці. А некаторым удалося, нават, засняць увесь гэты пешы картэж на камеру мабільнага тэлефона.
Раней відэа Лукашэнкі знятае на мабільны тэлефон ніколі не публікавалася.