У Сянне ўсталявалі помнік ахвярам Халакосту. Ён з’явіўся на месцы расстрэлу 965 габрэяў у гады ІІ Усясветнай вайны. Помнік з кампазітнага матэрыялу стаіць на пляцоўцы ў форме зоркі Давіда. На абеліску жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя рукі, працягнутыя да неба ў пошуках паратунку. А таксама менора і зорка Давіда. Тэкст напісаны паслядоўна на іўрыце, беларускай і расейскай мовах. Тэкст кажа: «На гэтым месцы
У бліжэйшыя дні адбудзецца афіцыйнае адкрыцьцё помніка, да яго прынясуць камяні, што паводле габрэйскай традыцыі азначае далучэнне да вечнасці. Акрамя таго, на адкрыцці будзе гучаць габрэйская памінальная малітва «Кадзіш».