Традыцыйна МНС Беларусі адзначае сваё свята 25 ліпеня. Праўда ў Мінску святкаванні пачаліся яшчэ з 20-га чысла, але ў нашым рэгіёне асноўныя мерапрыемствы прыпадуць на 25-е. Большасць святочных мерапрыемстваў будуць адначасова і прапагандысцкімі і іх зможа невадць любы ахвотны. Прапануем вам таксама даведацца дзе ў нашых краях можна будзе павіншаваць ратавальнікаў.
У самой Оршы святкаванні прызначылі на выходны 27 ліпеня - так 166-ю гадавіну стварэння пажарная службы наведаюць больш людзей. З 11-00 святкаванні распачнуцца ў парку "Казачная краіна". Падрабязнай праграмы пакуль няма, але, відавочна, будзе шмат цікавага.
У суседнім Дуброўна святочныя мерапрыемствы распачнуцца а 11-00 у будынку музычнай школы (праўда, сайт МНС не паведамляе ў які дзень будуць святкаваць у Дуброўна, напэўна, 25-га чысла).
У Сянно святкаваць будуць 26 ліпеня з 15-00 на базе самога раённага МНС па вуліцы Гараўца, 3.
У Талачыне 26-га таксама а 15-00 у раённым цэнтры культуры адбудзецца канцэрт у гонар прафесійнага свята.
25 ліпеня а 10-00 свае дзверы адчыніць Круглянскае РАНС. Сюды можна будзе прыйсці на дзень адчыненых дзвярэй і паглядзець на паказальныя выступы ратавальнікаў, на ратавальную тэхніку і адмысловую спартландыю.
У Горках святкаванні будуць адбывацца на плошчы Якубоўскага 25 ліпеня з 13-00. А ў Шклове ратавальнікі святкаваць будуць 26 ліпеня.