Адбыўся суд у дачыненні да жыхара Магілёва, вінаватага ў дарожна-транспартным здарэнні на тэрыторыі Талачынскага раёна, у якім загінуў трактарыст. ДТЗ здарылася ў сакавіку на 538-м кіламетры аўтамагістралі М1 / Е30 Берасце — Менск — мяжа Расейскай Федэрацыі непадалёк ад вёскі Пярэвалачная, паведамляе natal.by. Прысудам суда мужчыну, асуджанаму па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выбрана мера пакарання ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады і 6 месяцаў.
Акрамя гэтага, Талачынскім РАСК узбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.317 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да жыхара горада Маладзечна, які стаў вінаватым у ДТЗ на тэрыторыі Талачынскага раёна. Мужчына, знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Fiat», на 513-м кіламетры аўтамагістралі М1 / Е30 Берасце — Менск — мяжа Расейскай Федэрацыі не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з «Hyundai», у салоне якога знаходзіліся тры грамадзяніна Расеі. У выніку аварыі адзін з пасажыраў аўтамабіля «Hyundai» атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце працяглага расстройства здароўя. Вядзецца следства.