Нагадаем, што новы палігон запланавана пабудаваць не далёка ад вёскі Белева. Палігон у адрозненні ад сёняшняга будзе абслугоўваць не толькі Аршанскі, але Дубровенскі і Талачынскі раён. У выканкаме ўжо праходзілі грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва на якіх большасць прысутных не выказаліся катэгарычна супраць новага палігона — ён аб’ектыўна патрэбна — але моцна раскрытыкавалі прадстаўлены праэкт.
Адзін з найбольш актыўных крытыкаў палігону быў вядомы ў Барані Аляксандар Мухін. Акрамя крытыкі ён актыўна прапаноўваў альтэрнатыўныя пляцоўкі для палігону. Пакуль канчатковага рашэння па удаўніцтве палігона няма. У кулуарах выканкаму гавораць, што праэкт, сапраўды, можа быць «завялены». Але пакуль няма рашэння, Аляксандар Мухін напісаў адкрыты ліст прэзідэнту краіны. Прапануем вашай увазе тэкст ліста.