Як вядома, у Беларусі кадравыя змены адбываюцца не проста так. У мінулым годзе аршанцы перажылі адразу некалькі зменаў старшыняў выканкамаў, а потым і намеснікаў старшыняў. Настаў час суседніх раёнаў.
29 ліпеня ў двух суседніх раёнах Магілёўскай вобласці прэзідэнт змяніў старшыняў выканкамаў. Так, старшынём Круглянскага раёна стаў Сцяпан Палоннікаў, які раней быў першым намеснікам старшыні Магілёўскага райвынкаму.
У Горацкім раёне новым старшынём стаў Аляксандар Бутараў, які ранеё ужо працаваў у гэтым раёне першым намеснікам старшыні ў перыяд з 2012 па 2015 год, а потым быў накіраваны старшынём Кіраўскага раёна.
Яшчэ адно значнае для аршанцаў кадравае прызначэнне - намеснікам начальніка чыгункі стаў Аляксандар Якабсон. Яшчэ ў мінулым годзе Якабсон працаваў начальнікам Гомельскага лакаматыўнага дэпо. Гэтая змена можа быць звязана з апошнімі аварыямі на чыгунцы, калі два грузавых саставы сышлі з рэек не далёка ад Оршы. На дадзены момант на чыгунцы ўведзены асаблівы стан, які мае на ўвазе большую чым звычайна колькасць праверак і падвышаную пільнасць.