15:00

+2

4 м/с

967 гПа

18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Афіцыйнае беспрацоўе 0,4%

30.07.2019 15:44

2883 прагляду, 1 каментар

Белстат абвясціў некаторыя лічбы па беспрацоўі і сярэдняй зарплаце па дадзеных за чэрвень.

У эканоміцы Віцебскай вобласці ў чэрвені 2019 г. было занята 486,6 тыс. чалавек. Па дадзеных камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2019 г. склала 2 тысячы чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня 2019 г. склаў 0,4% ад колькасці працоўнай сілы. Узровень беспрацоўя ва ўсёй Беларусі (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) — 4,4% ад колькасці працоўнай сілы.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласці ў чэрвені 2019 г. склала 916,8 рубля. Сярэдні заробак па краіне складае 1080,5 рубля.

У той жа час шэраг экспертаў па эканамічных пытаннях падкрэслівае, што паняцце «сярэдні» не з’яўляецца універсальным і не адлюстроўвае ўзроўню жыцця ў краіне. Не так даўно наш сайт, да прыкладу, паведамляў пра тое, што Лёзненскі і Сенненскі раёны ўваходзяць у лік 7 самых бедных раёнаў краіны згодна зарплаты. А што тычыцца колькасці беспрацоўных, то, як раней казалі прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, толькі малая частка беспрацоўных рэгіструецца на біржах. Мноства людзей у Оршы, Дуброўне, Сянне, Барані нават не становяцца на ўлік, разумеючы ілюзорнасць шанцаў уладкавацца на добра аплачваемую працу. І проста з’язджае на заробкі ў Расею, Польшчу, Чэхію, Нямеччыну і іншыя краіны. На жаль, пакуль ўсе запэўніванні ўлады аб вывадзе Аршаншчыны у прыватнасці «з руін і попелу» застаюцца не больш чым пракламацыі і абяцаннямі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Афіцыйнае беспрацоўе 0,4%

Белстат абвясціў некаторыя лічбы па беспрацоўі і сярэдняй зарплаце па дадзеных за чэрвень.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение