03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

15:00

+0

7 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Культура

Фестываль і кіно (фота, відэа)

06.08.2019 14:02

4561 прагляд, 49 каментароў

У Оршы прайшоў фестываль супраць смяротнага пакарання

Нават у такой тэме як смяротнае пакаранне ёсць месца мастацтву. На выходных у Оршы прайшоў фестываль супраць смяротнага пакарання.

На мерапрыемстве, якое прайшло ў вёсцы Стаўры на аграсядзібе «Пуцяціна» сабраліся як госці з Мінску, так і аршанцы. Першай выступіла пісьменніца і правабаронца Паліна Сцепаненка, больш вядомая аматарам літаратуры як Паліна Качаткова. Яна распавяла пра гісторыю кампаніі «Правабаронцы супраць смяротнага пакарання», пра найбольш яскравыя выпадкі з якімі сутыкалася кампанія за час свайго існавання і тое з чаго яна пачыналася.

А з чаго пачыналася кампанія можна было пабачыць у новым фільме Віктара Траццякова «Мы супраць смяротнага пакарання». Усё пачыналася з ліста Івана Фаміна, які стаў ахвярай самаагавору. Пасля забойства, якое здзейсніла група ліца Іван Фамін узяў віну за забойства на сябе, хаця сам не быў забойцам. Ён спадзяваўся, што яму як самаму маладому не дадуць вялікі тэрмін, а рэальныя забойцы абяццалі яго зрабіць «каралём» на зоне і ўвогуле падтрымліваць. Суд жа прыгаварыў маладога чалавека да смяротнага пакарання. Прычым, тыя хто па службе быў вымушаны прыводзіць пакаранне таксама ведалі, што чалавек будзе пакараны не за сваю віну.

Хаця на мерапрыемстве і не планавалася арганізаванай дыскусіі, пасля прагляду фільма яна распачалася стыхійна.

Закрываў мерапрыемства аршанскі малады паэт Алесь Макарэвіч, які прачытаў некалькі вершаў аб смяротным пакаранні як у сучаснасці, так і ў ранейшыя эпохі.

Вашай увазе фільм: «Мы супраць смяротнага пакарання».

На фота: Паліна Сцепаненка адкрывае мерапрыемства

На фота: каардынатар кампаніі «Правабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда

На фота: чытае вершы Алесь Макарэвіч

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Фестываль і кіно (фота, відэа)

У Оршы прайшоў фестываль супраць смяротнага пакарання

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение