У Оршы і бліжэйшых рэгіёнах шмат грамадскіх ініцыятываў, некаторыя з іх працуюць больш актыўна, некаторыя меньш актыўна, але ва ўіх іх людзі цікавыя, неабыякавыя, гатовыя траціць свае сілы і час дзеля паляпшэння горада. Пры гэтым, аб'ектыўна, большасць аршанцаў не ведаюць пра іх існаванне. У сувязі з гэтым, аршанскія ініцыятывы плануюць прэзентаваць сваю работу шырокай публіцы на адмысловым фэсце грамадскай актыўнасці, які будзе арганізаваны ў Оршы ўпершыню.
На фэсце, які пройдзе ў вёсцы Стаўры на аграсядзібе "Пуцяціна" 17 жніўны ў суботу. Можна будзе пазнаёміцца з рознымі арганізацыямі: экалагічнымі, культурніцкімі, правабарончымі ды іншымі. Акрамя прэзентацыяў грамадскіх ініцыятываў, на мерапрыемстве плануецца вызначэнне найбольш актыўных ініцыятываў з іх узнагароджаннем і культурніцкая праграма.
Пачатак 17 жніўня (субота) а 15-00. Уваход вольны.