06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Грамадства

Выпадкі педафіліі

19.08.2019 21:05

2819 праглядаў, 4 каментара

Начальнік абласнога упраўлення па барацьбе з гандлем людзьмі распавёў пра выпадкі педафіліі, якія былі выяўленыя ў апошні час у нашым рэгіёне

Даволі вялікае інтэрв'ю даў Алег Гарбачоў газеце міністэрства ўнутраных спраў "На страже". У інтэрв'ю ён распавёў пра выяўленыя выпадкі педафіліі ў нашым рэгіёне. Нагодай для інтэрв'ю стала тое, што ўжо шэсць год менавіта гэтае падраздзяленне міліцыі займаецца расследванняў выпадкаў сэксуальнага гвалту ў дачыненні да непаўнагадовых.

Міліцыянт распавёў пра выпадак, калі непаўнагадовых хлопчыкаў на сэкс спакушаў доктар-педыятар адной з аршанскіх паліклінікаў. Ён знаёміўся з дзецьмі на працы - яны былі яго пацыэнтамі. Там жа ён прапаноўваў ім зайсці ў госці дзе частаваў півам, паказваў порнафільмы, а прпаноўваў і самім паспрабаваць тое, што яны пабачылі. Сабраць абвінаваўчую базу на спакушальніка было следчым вельмі складана, бо дзеці адмаўляліся супрацоўнічаць са следствам, нават, тыя хто ўжо быў амаль паўнагадовымі не надта хацелі распавядаць пра сэкс, такім чынам, абараняючы доктара. Агулам следства выявіла больш за 10 пацярпелых дзяцей, але - перакананы Гарбачоў - гэта далёка не поўны спіс. Значная частка дзяцей так і не распавяла пра тое, што было.

Другі выпадак пра які распавёў Гарбачоў - калі спакушальнікам дзяцей стаў 24-гадовы забяспечаны малады чалавек. Хлопец меў багатых бацькоў таму меў свой катэдж у Оршы ў якім жыў адзін. У катэджы ён арганізаваў дарагі гульнявы комплекс з гульнявымі прыстаўкамі. На яго і ішлі дзеці, прычым, з даволі забяспечаных сем'яў, з якімі ён знаёміўся праз сацыяльныя сеткі. Мажор - як яго назваў міліцыянт у інтэрв'ю - шмат дазваляў дзецям таго, што не дазвалялі бацькі і таму мог скарыстацца дзіцячай "удзячнасцю". Пры гэтым, хлопчыкі, якія прыводзілі да дарослага новых хлопчыкаў атрымлівалі ад яго пэўныя бонусы. Акрамя проста сэкса, гэты маладзён здымаў тое-сёе са сваіх прыгодаў на відэа і ўчыняў у катэджы сапраўдныя групавыя оргіі. Хлопец ужо атрымаў 12 гадоў турмы.

У Дубровенскім раёне таксама быў выяўлены выпадак спакушэння непаўнагадовых маладым чалавекам. 19-гадовы хлопец жыў разам з пляменнікамі, якім было 7-9 гадоў. У выніку сэксуальных дзеянняў у дачыненні да пляменнікаў, хлопец быў затрыманы, а дзеці накіраваныя ў інтэрнат. Прычым, тыя ўмовы, у якія яны патрапілі, у інтэрнаце падаліся ім казачнымі. Дома яны не мелі такіх пабытовых умоваў.

Цалкам інтэрв'ю можна прачытаць тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выпадкі педафіліі

Начальнік абласнога упраўлення па барацьбе з гандлем людзьмі распавёў пра выпадкі педафіліі, якія былі выяўленыя ў апошні час у нашым рэгіёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение