Дарога да лагістычнага цэнтру ўжо дайшла да Балбасава. Яна аб'ядналаса з ужо існуючай дарогай ад Оршы да гэтага мястэчка каля вёскі Вусце. Аб'яднанне новай дарогі з ужо існуючай стварыла новае скрыжаванне, дзе дарожнікі арганізавалі кругавы рух. Палова скрыжавання - дарога на Оршу і на само Балбасава, другая палова - новая дарога на трасу М1 (дакладней на скрыжаванне М1 і Лепельскай трасы) і дарога на лагістычны цэнтар.
Пакуль што па гэтай дарозе праехаць складана - яна не зусім дароблена, многія участкі яе яшчэ перакрыты ды яшчэ на ёй зашмат будаўнічай тэхнікі.
Таксама амаль дароблены мост на перасячэнні новай дарогі і чыгункі на Мінск. Мост будуецца на перагоне Ламачана-Веравойша і знешне выглядае ўжо заклнчаным, але рух па ім яшчэ не адкрыты.
У перспектыве на новай дарозе павінен з'явіцца яшчэ і мост праз Днепр, бо ў ідэале дарога мусіць аб'яднаць М1 і Е 95.