Помнік у вёсцы Пагосцішча - дзе адбыўся апошні бой Аршанскага атраду Каліноўцаў - ствараўся доўга мясцовай настаўніцай і яе вучнямі. У выніку першы помнік адкрыўся ў 2006 годзе. Ужо праз пару год на помнік сталі штогадова прыязжаць аршанцы. Традыцыя ўсталявалася прыязжаць у Пагосцішча 28 жніўня - у дзень калі камандзіра атрада Ігната Будзіловіча пакаралі смерцю ў Аршанскай турме.
Але за колькі год гранітны крыж на помніку ды каменная кладка пачалі разбурацца з-за надвор'я. У мінулым - 2018 годзе - аршанская гарадская арганізацыя "Таварыства Беларускай мовы" абвесціла пра рэканструкцыю помніка. Але на працягу года ідэя эвалюцыянавала ў тое, што трэба ставіць новы помнік.
Літаральна за тыдзень да 28 жніўня 2019-га года ў Лезненскім раёне быў знойдзены валун, зролены крыж і выраблена адпаведная шыльда. Праўда і стары помнік вырашылі не руйнаваць.
На гэты раз у Пагосцічы сабралося каля 50 чалавек з Оршы, Лёзна, Віцебску, Магілёву і Шклова.
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з адкрыцця новага помніка.
На фота: новы помнік яшчэ не адкрыты
На фота: шыльда на новым помніку
На фота: стары і новы помнік
На фота: ускладанне кветак
На фота: выступае Алена Грачышнікава, якая ў 2006 годзе ўсталявала разам з вучнямі першы помнік Будзіловічцам
На фота: выступае Таццяна Севярынец (Віцебск)
На фота: старшыня Аршанскага ТБМ Юрый Нагорны
На фота: верш чытае Яўгенія Казлова
На фота: Міхась Булавацкі (Магілёў)
На фота: Паліна Сцепаненка.