18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Рэгіён, Культура

«Сцяг, дынамікі, а адтуль беларуская музыка!»

11.09.2019 13:52

3105 праглядаў, 6 каментароў

Мастак Алесь Пушкін уражаны сёлетнім фэстам «Аршанская бітва»: «Крочу на Крапівенскае поле, а там вялізны нацыянальны сцяг!»

Вядомы айчынны мастак Алесь Пушкін сёлета адправіўся на Крапівенскае поле ў чарговы раз. Але ні ён, ні іншыя ўдзельнікі фэсту не чакалі, што ў ноч з 7 на 8 верасня на месцы будзе цэлае намётавае мястэчка. Новы дзень, дзе роўна 505 гадоў таму адбылася Бітва пад Воршай, непасрэдна на полі сустракалі каля 20 чалавек. У тым ліку адзін з пастаянных арганізатараў фэсту Юрка Копцік, Генадзь Шэпелеў, які атрымаў неафіцыйны тытул «вартавы Крапівенскага поля» за штогадовае начаванне на гэтым месцы, мастак Алесь Пушкін і шэраг іншых беларускіх патрыётаў. Алесь Пушкін у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» распавёў:

Калі я выехаў з Бабра на ноч і прачытаў, што Генадзь Шэпелеў — вартавы Крапіўнага поля, то паехаў падтрымаць яго. Я падумаў, што мы будзем дзесьці ўдвух, можа яшчэ будуць да нас падыходзіць Васіль ды пару чалавек. Але мне было так прыемна, што калі я ішоў па дарозе на Гацькаўшчыну, я ўжо бачыў, што свеціцца велічэзным бел-чырвона-белым сцягам поле. Выдатная падсветка, генератар, дынамікі, музыка і побач два дзясяткі людзей.


На фэсце была беларуская музыка, вершы, выступы на гістарычныя і грамадскія тэмы, таксама ўдзельнікі ўзгадалі тых, хто спрычыніўся да стварэння і традыцыйнага правядзення фэсту. Гэта Алесь Белабародаў з жонкай Аляксандрай, Аляксандр Коўшык з жонкай Людмілай Шчагловай, дзядзька Васіль, якога ўсе ў Воршы ведаюць. Як адзначыў Юрка Копцік: Яны трымалі гэтую традыцыю, калі гэта было небяспечна для асабістай кар’еры, працы. Зараз ужо не так, цяпер не ловяць па дарогах, не хапаюць на аўтобусных прыпынках, як тады. Цяпер не садзяць у аўтазакі і не вязуць на вакзал і пад аховай транспартнай міліцыі не адпраўляюць назад у Менск, як гэта было.

Таксама была ўзгаданая нябожчыца Арына Вячорка, якая зрабіла шмат дзеля папулярызацыі фэсту.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Сцяг, дынамікі, а адтуль беларуская музыка!»

Мастак Алесь Пушкін уражаны сёлетнім фэстам «Аршанская бітва»: «Крочу на Крапівенскае поле, а там вялізны нацыянальны сцяг!»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение