18:00

+5

3 м/с

998 гПа

21:00

+4

0 м/с

999 гПа

00:00

+2

2 м/с

998 гПа

03:00

+3

3 м/с

997 гПа

06:00

+1

3 м/с

996 гПа

Орша, Общество

Вынікі-2019. Ліпень

01.02.2020 18:32

2355 просмотров, 0 комментариев

Што цікавага і важнага адбылося ў ліпені?

Працягваем знаёміць чытачоў з важнымі падзеямі мінулага года. Тое, што было самым прагляданым на сайце і, акрамя таго, мела уплыў на грамадскае жыццё горада, было заўважным.

Высветлілася, што Лукашэнка ані разу за 25 гадоў свайго кіравання не прыязджаў у Сенненскі і Лёзненскі раёны. Спецыялісты звязалі гэта з тым, што жыццё там асабліва цяжкое, а таму Лукашэнка не хоча, каб яго звязвалі з няўдачамі рэгіёнаў. 10-га ліпеня экіпаж аршанскай міліцыі трапіў у аварыю...на сустрэчнай паласе. Аршанскіх настаўнікаў прымушалі ехаць на "Славянскі базар" у Віцебск, у каго не хапіла волі — паехалі. Каля Крупак сышоў з рэек цягнік, які ішоў на Оршу. Адбылася ўцечка газу.

Футбольны турнір у Оршы на прызы вядомага футбаліста Пятра Качуры скончыўся скандалам. Бацькі юных гульцоў заявілі, што ў турніры бралі ўдзел так званыя падстаўныя гульцы, гэта значыць, старэйшыя за заяўлены ўзрост. Прычым сам жа арганізатар турніру ў каментары сайту Orsha.eu Пятро Качура замест спробы разабрацца проста заявіў, што не збіраецца каментаваць тое, што адбылося, як і размаўляць з незадаволенымі бацькамі.

У горадзе ў ліпеня з'явілася незвычайная прапанова — марозіва з алкаголем. Аб'явіўся ў Оршы і сапраўдны пенсіянер-хуліган. Раней ягоныя аднагодкі нават рабавалі краму ў горадзе. Дадзены персанаж не быў настолькі хцівым, аднак разбіў камянём шыбу ў аўтобусе. На адкрыцьцё памятнай шыльды лётчыку Сяргея Грыцаўцу прыязджаў вядомы расейскі тэлевядоўца Леанід Якубовіч, які затым прагуляўся па балбасаўскіх вуліцах.

У раскопках на Флёрава дзеці знайшлі косткі, а ў Санкт-Пецярбургу трагічна загінуў вядомы блогер, аршанец Павел Шпунцянкоў. У Оршы з’явілася першая роварная дарожка, затое пляцоўку для пляжнага валейболу, як высветлілася, не могуць зрабіць ужо некалькі год. Аршанскі рэжысёр Віктар Траццякоў зняў кароткаметражку пра гісторыю кампаніі «Правабаронцы супраць смяротнага пакарання», а на Флёрава самі ж гараджане зладзілі свята вуліцы. Былі і абсурдныя навіны: на Арэхаўскім ільнозаводзе быў абвешчаны тэндэр на мадэрнізацыю нядаўна пастаўленай тэхнікі, а ў Балбасаве перад прыездам Лукашэнкі ў экстраным парадку выкалупвалі траву паміж пліткамі на аэрадроме.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынікі-2019. Ліпень

Што цікавага і важнага адбылося ў ліпені?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение