Чым жа чытачы Orsha.eu найболей цікавіліся ў апошнім месяцы 2024 году, а фактычна зусім нядаўна, пару месяцаў таму ад сённяшняга дня?
Шмат прачытанняў сабраў артыкул пра
Пад Лёзнам алабай атакаваў гаспадыню, падзея выклікала немалы розгалас. А кіроўца горацкай маршруткі выехаў на рэйс п’яны. Такога работніка знялі з «прабегу».
Палітычнага зняволенага блогера Змітра Казлова асудзілі, не выпускаючы з калоніі.
Пад Воршай разбіліся Саладухі, бацька і сын. Але выжылі ў аварыі.
З’явіўся ўнікальны сайт пра беларускае манументальнае мастацтва, з трыма прыкладамі з Аршаншчыны і Гораччыны. Яшчэ з мастацкага — згадку Аршанскай бітвы знайшлі на малавядомым помніку ў Варшаве. А ў Рыме аршанцы прайшліся па месцах дабраславёнай Цэліны Бажэнцкай з Антавілю.
Былі і навіны крыміналу — у Аршыцы знайшлі цела пенсіянера, а бухгалтарцы, якая выкрала грошы з чыгуначнага каледжу і патраціла іх на зніжэнне вагі і змену гардэроба, вынеслі прысуд.