06:00

+2

3 м/с

1008 гПа

09:00

+2

3 м/с

1008 гПа

12:00

+3

2 м/с

1008 гПа

15:00

+3

2 м/с

1008 гПа

18:00

+3

2 м/с

1008 гПа

Рэгіён, Культура

Месца Цэліны Бажэнцкай у Рыме

26.12.2024 10:42

98 праглядаў, 0 каментароў

Аршанцы наведалі знакавы для беларусаў касцёл.

У сталіцы Італіі Рыме некалі жыла дабраславёная Касцёлу Цэліна Бажэнцкая. Пра гэтую асобу і яе ролю ў гісторыі неаднаразова пісала Orsha.eu. Крыху нагадаем.

Цэліна нарадзілася ў багатай шляхецкай сям’і Хлюдзінскіх у вёсцы Антавіль пад Воршай. Яе бацька Ігнат Хлюдзінскі ў XIX стагоддзі валодаў маёнткам у Хорабраве, а брат Уладзіслаў спрыяў будаўніцтву чыгункі праз вёску. З юнацтва Цэліна хацела стаць манахіняй, але за намовай родных і свайго спаведніка пастанавіла стварыць сям’ю. У 1853 годзе яна выйшла замуж за шляхціца Юзафа Бажэнцкага і пераехала ў мужаў маёнтак Амбрэмбшчына пад Гародняй. Тут у сужэнства нарадзілася чацвёра дзяцей, двое з якіх памерлі ў маленстве.

Цэліна разгарнула дабрачынную дзейнасць, дапамагаючы мясцоваму сялянству, а таксама хавала паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў 1863-ім годзе. За гэта царскія ўлады схапілі жанчыну і кінулі ў гарадзенскую турму, дзе яна перабывала з маленькай дачкой, якой было ўсяго толькі некалькі тыдняў.

У 1874 годзе пасля працяглай хваробы памёр Юзаф Бажэнцкі, які ў сваім тастаменце выказаў вялікае каханне і захапленне мудрасцю і разважлівасцю сваёй жонкі. Якраз пасля смерці мужа Цэліна з дочкамі і пераехала ў Рым. Там у 1887 годзе Цэліна Бажэнцкая адкрыла школу для дзяўчат, дзе ў якасці капелана служыў Джакама дэла К’еза (будучы папа Бенедыкт XV).

Цэліна з дачкой Ядвігай пастанавілі заснаваць новую манаскую супольнасць, якая клапацілася б пра маральнае адраджэнне і духоўнае ўзмацненне вернікаў. Падчас малітвы ў рымскім касцёле святога Клаўдзія яе наведала містычная відзежа, у якой яна пабачыла будучы манаскі строй для планаванай кангрэгацыі. У гэты касцёл, як гавораць, раней часамі заходзіў таксама пясняр Літвы — Адам Міцкевіч.

Субожня месціцца па адрасе Via del Pozzetto, 160. Гэта непадалёк знакамітага рымскага фантану Трэві, які акурат перад Божым Нараджэннем адкрылі пасля рэстаўрацыі. Якраз яе напярэдадні наведалі аршанцы. Здымкі з’явіліся ў твітэры «Радыё Аршыца» — старонцы пра гісторыю футбольнага клубу «Ворша» і валейбольнага клубу «Узлёт».

«Kaścioł śv.Klaŭdyja ŭ Rymie na Via del Pozzetto, 160.

⛪Tut malilisia Mickievič i naradzinka vioski Antavil na Aršanščynie, błasłavionaja Kaściołu — Celina Baženckaja, paciarpiełaja za dapamohu paŭstańniu Kalinoŭskaha. Jana vyjechała ŭ Rym i zasnavala tut manaskuju kangregacyju».

Па месцах Цэліны Бажэнцкай у 2015 годзе ў Антавіль прайшла пешая краязнаўчая экспедыцыя Аршанскага грамадскага моладзевага аб’яднання «Звяз».

У 2018 годзе пра Цэліну Бажэнцкую выйшла кніга Марыі Рэнаты Кавальскай CR, выдадзеная ў каталіцкім выдавецтве «Про Хрысто» пад тытулам «Полымя любові» (у перакладзе на беларускую мову пісьменніцы Ірыны Жарнасек).

Цікава, што Цэліна Бажэнцкая пахаваная не ў Італіі, а ў Польшчы, у 2001 годзе яе цела змясцілі ў саркафагу ў парафіяльным касцёле святых Малгажаты і Катажыны ў Кентах. Цэліна Бажэнцкая лічыцца важнай асобай для рыма- і грэка-каталікоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Месца Цэліны Бажэнцкай у Рыме

Аршанцы наведалі знакавы для беларусаў касцёл.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение