03:00

+9

7 м/с

995 гПа

06:00

+7

8 м/с

996 гПа

09:00

+7

8 м/с

997 гПа

12:00

+11

8 м/с

998 гПа

15:00

+13

8 м/с

998 гПа

Орша, Палітыка

Судзяць лаяльных

04.12.2024 11:54

1222 прагляду, 0 каментароў

За тыдзень у Оршы судзілі траіх прыхільнікаў Лукашэнкі

Нельга сказаць, што раней у нашым рэгіёне па палітычных артыкулах зусім не судзілі прыхільнікаў Лувкашэнкі. Узгадаць хаця б Мікалая Петрушэнка, які ледзь не памёр у зняволенні пад час адбывання "сутак" за стары артыкул на сваёй старонцы. Але за паошні тыдзень гэта стала рэгулярнай з'явай.

Так, 27-га чысла ў Оршы за "распаўсюд экстрэмізму" судзілі 26-гадовага Андрэя Падабедава, які на сваіх старонках у сацыяльных сетках публікуе фотаздымкі з Саладухай, з дзяржаўных мерапрыемствах і посты ў падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.

29 лістапада стала вядома, што была асуджана Алена Чарнавіна. Амаль кожны другі пост у яе "Аднакласніках" пра падтрымку Расеі ў вайне.

А ўчора, 3 снежня, адбыўся суд над 35-гадовым Дзмітрыем Белашовым (на фота), які ў сац.сетках піша "Я - пособник "кровавого режима" Лукашенко! И знаете, горжусь этим". У сваіх відэа ён не рэдка выказваецца ў падтрымку ўлады: у 2020 годзе удзельнічаў у праўладным мітынгу ў Оршы, на днях паставіў подпіс за камуністычнага "кандыдата" ў прэзідэнты і г.д. Судзілі яго адразу па двух артыкулах: прапаганда нацысцкай сімволікі і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства. Фактычна, пад гэтыя артыкулы сёння можа патрапіць амаль усё што заўгодна - залежыць ад трактоўкі закона.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Судзяць лаяльных

За тыдзень у Оршы судзілі траіх прыхільнікаў Лукашэнкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение