У 20-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі "Орша" сустрэнецца з даўнім супернікам — гомельскім "Лакаматывам". Паміж сабой супернікі правялі ўжо 18 паядынкаў, толькі 3 разы перамагалі аршанцы і ўжо 11 перамог мае "Лакаматыў".
Матч першага кругу стаў драматычным для сіня-белых. Яны амаль утрымалі нічыю з клубам, які ўжо тады знаходзіўся ўверсе турнірнае табліцы, прапусціўшы толькі на апошніх секундах — 0:1. Зараз "Лакаматыў" на 3-м месцы, "Орша" на 9-й пазіцыі.
Паядынак "Орша" — "Лакаматыў" адбудзецца ў Оршы на Гарадскім стадыёне. Пачатак а 17:30.