Аршанскія футбалісты пасля хатняга паражэння ад "Лакаматыва" з Гомеля ў мінулую пятніцу апусціліся на 11 радок у турнірнай табліцы Першай лігі. У бліжэйшым туры сіня-белыя згуляюць на выездзе з "Баранавічамі", якія займаюць апошнюю, 15-ю пазіцыю, набраўшы толькі 2 пункты ў чэмпіянаце. Блог фанатаў "Оршы" выклаў падрабязную статыстыку матчаў паміж "Баранавічамі" і "Оршай" за ўсе гады. Матч у суботу, 21-га верасня, будзе ўжо 42-м у гісторыі паміж камандамі. У беларускім клубным футболе не так і шмат супрацьстаянняў, якія доўжацца так доўга, ажно з 1957 года. Перавага па гісторыі на карысць "Оршы" — 15 перамог. У "Баранавічаў" 10 вікторый і яшчэ 16 матчаў завяршыліся ўнічыю.
У суботу, 21-га верасня, каманды правядуць сустрэчу на стадыёне "Лакаматыў" у Баранавічах. Пачатак а 15:30.