Пасля дзвюх прыемных навінаў аршанскі "Вітэн" прынёс і кепскую. Але спачатку пра добрае. Перамога ў папярэднім туры над "УУС-Дынама" дазволіла клубу на мажорнай ноце стартаваць у хатніх матчах новага сезону. Аршанцы перамаглі 7:1. Другая станоўчая навіна была пра выклік адразу чатырох гульцоў "Вітэна" ў нацыянальную зборную краіны. На трэніровачны збор каманды Беларусі, у рамках якога адбудуцца таварыскія сустрэчы з Малдовай і Латвіяй, запрошаны брамнік Андрэй Чурылін, палявыя футбалісты Антон Гусакоў, Юрый Рабыка і Арцём Козел.
Кепская навіна прыйшла з самым матчам. Прынцыповы і даўні супернік чырвона-чорных — сталічны "Дарожнік" не пакінуў аршанцам шанцаў пры гульні на сваім полі. Матч у Менску скончыўся за яўнай перавагай "Дарожніка" 5:0.
Наступную гульню "Вітэн" правядзе 28-га верасня ў Оршы, дзе сустрэнецца з дэбютантам Вышэйшай лігі "Мінскам".