Дзве сустрэчы кіраўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу Міколы Статкевіча ў Оршы і Віцебску адзначыліся выхадкамі правакатараў. Усіх правакатараў паспрабавалі апазнаць, у некаторых выпадках гэта не склала ніякай складанасці. У прыватнасці, на нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы сцяг у Віцебску напаў панамар Анатоль Шлыкаў, вядомы прарасейскі прапагандыст, які зарабляе грошы антыбеларускімі артыкуламі на расейскіх шавіністычных сайтах. Правакатару здалося зламаць тронак ад сцяга. У Оршы праўладныя актывісты зрабілі цэлы перфоманс, калі падбеглі да Статкевіча ў касцюмах супергерояў і са сцягамі ЛГБТ. Палітык не разгубіўся і звярнуўся да правакатараў "таварышы гомасэксуалісты, не перашкаджайце нашай сустрэчы". Правакатары былі ў масках, аднак іх удалося апазнаць па галасах. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта два актывісты адной з праўладных арганізацый.
Гэты самы пікет і выступленне Статкевіча, у тым ліку і дзеянні правакатараў здымала на відэакамеру жанчына, якая стаяла на іншым баку дарогі. Ёй аказалася супрацоўніца міліцыі Лілія Трушко. Раней яна засвяцілася на судовым працэсе супраць журналістаў тэлеканала "Белсат" у 2018 годзе, дзе сведчыла супраць іх. Тады журналістаў судзілі за рэпартаж "За што ў Оршы так не любяць Лукашэнку?"