У 23-м туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд Першай лігі футбольны клуб "Орша" гуляў супраць "Слоніма" ў гасцях. Першы мяч запісаў на свой рахунак атакавальны паўабаронца "Оршы" Аляксандр Кучараў на 39-й хвіліне. У другім тайме Дзмітрый Іваноў на 57-й хвіліне падвоіў лік. Але слонімцы, як людзі кажуць, вярнуліся ў гульню праз 12 хвілін, калі гол правёў Цішко. Аднак на 83-й хвіліне ўсе зародкі інтрыгі забіў Дзмітрый Іваноў, які аформіў дубль. "Орша" перамагла 3:1.
Склад "Оршы": Харытонаў, Іршаў, Зямко (Рузін, 86), Беразун, Александровіч (Кітаёў, 88), Лебедзеў (Цюніс, 80), Жалезнікаў (Луцік, 69), Казакоў, Кучараў (Грачыха, 73), Кастамараў, Іваноў.
Дарэчы, Дзмітрый Іваноў з 14 мячамі ідзе на другой пазіцыі ў спісе бамбардзіраў. Больш забіў толькі Аляксандр Юшын з "Белшыны" — 18.