00:00

+13

6 м/с

987 гПа

03:00

+12

6 м/с

989 гПа

06:00

+10

5 м/с

991 гПа

09:00

+9

6 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

Орша, Спорт

Пачаўся валейбол

06.10.2019 21:24

3122 прагляду, 1 каментар

Аршанскія каманды стартавалі ў валейбольным чэмпіянаце.

Сёлета Оршу будуць прадстаўляць у чэмпіянаце Беларусі па валейболе ўжо дзве каманды. Да традыцыйнага прадстаўніка нашага горада ў гэтым відзе спорту мужчынскага клуба "Узлёт" сёлета дадалася і жаночая каманда — "Кацюша". Абедзьве каманды выступаюць у сваіх чэмпіянатах у дывізіёне Б. "Узлёт" ужо шмат год трэніруе Наталля Лобчанка, трэнеры "Кацюшы" Міхаіл Падгол і Ганна Балабанава.

У сёлетнім чэмпіянаце, у адрозненне ад мінулых, тур будзе складацца толькі з аднаго матчу, а не з двух. "Узлёт" першы тур праводзіў дома, аршанцы выйгралі два сэты ў гарадзенскага "Камунальніка", аднак гасцям удалося пераламіць хаду сустрэчы. Вырашальны сэт таксама застаўся за "Камунальнікам". "Узлёт" саступіў ва ўпартай барацьбе 2:3 (25:21 25:20 23:25 21:25 13:15).

"Кацюша" дэбютавала ў чэмпіянатах краіны матчам у Гомелі. І таксама прайграла. Мясцовая "Надзея" перамагла 3:1 (25:11 22:25 25:11 25:15).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пачаўся валейбол

Аршанскія каманды стартавалі ў валейбольным чэмпіянаце.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение