Футбалісты "Оршы" ў чарговым, 24-м туры першынства Беларусі ў першай лізе прымуць "Смалявічы". Госці лідзіруюць у турнірнай табліцы чэмпіянату, маючы 50 пунктаў. 29 ачкоў набралі аршанцы. Матч першага кругу паміж камандамі ў Смалявічах скончыўся перамогай лідэраў 3:1. Аршанцы прымуць суперніка на Гарадскім стадыёне 12 кастрычніка, пачатак сустрэчы а 15:00.
Важнасці сустрэчы для аршанцаў надае той факт, што ўжо 10 паядынкаў, якія расцягнуліся на амаль 9 гадоў, "Орша" ніяк не можа перамагчы "Смалявічы". Супернік і лепей укамплектаваны, і больш якасна фінансуецца ўсе гэтыя гады, летась выступаў у Вышэйшай лізе і гатовы туды вярнуцца. Аднак аршанцы спадзяюцца на годную гульню 12 кастрычніка і на дамашнюю вікторыю.