00:00

+10

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+11

7 м/с

990 гПа

Орша, Спорт

Бітвы не атрымалася

13.10.2019 17:03

2592 прагляду, 0 каментароў

«Орша» разгромна саступіла «Смалявічам» пры сумнеўным судзействе.

У 24-м туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд Першай лігі "Орша" на сваім полі прымала "Смалявічы", аднаго з лідэраў сезону. На 27-й хвіліне Яўген Барсукоў вывеў гасцей наперад, а на 42-й Аляксандр Джыгера падвоіў лік на табло. Зрэшты, на апошняй хвіліне першай паловы сустрэчы Дзмітрыю Іванову ўдалося скараціць разрыў і забіць свой 15 мяч у чэмпіянаце. Болей толькі ў Юшына з "Белшыны" — 19.

Другі тайм доўга не прыносіў ніякага выніку ніводнай з каманд, пакуль на 73-й Федзянін не ўскладніў задачу "Оршы" да мяжы — 3:1 на карысць прыезджых гульцоў. У канцы сустрэчы пачаўся "бенефіс арбітраў", як трапна назвалі падзеі на аршанскіх трыбунах, якія, дарэчы, былі амаль пустыя. На 88-й Барсукоў забіў з пенальці, а ва ўжо кампенсаваны час галоўны рэферы паставіў яшчэ адну "кропку". Яго асістэнт вырашыў праявіць прынцыповасць і ў вельмі сумнеўным эпізодзе паведаміў галоўнаму пра тое, што брамнік "сіня-белых" Дзмітрый Харытонаў нібыта пакінуў лінію брамы да прабіцця 11-метровага. Аршанскі галкіпер атрымаў дзве жоўтыя карткі за некалькі секундаў, быў выдалены за спрэчкі з суддзямі. Лявіцкі з пенальці падагульніў сустрэчу, якая завяршылася буйной паразай "Оршы" 1:5.

Паводле інфармацыі, якую мае наша рэдакцыя, дырэкцыя ФК "Орша" збіраецца падаваць у судзейскі камітэт Беларускай федэрацыі футболу скаргу на дзеянні брыгады пінчука Дзмітрыя Курадоўца і лайнсмэнаў Антона Палуянава з Мазыра і Сяргея Цеслюка з Гомеля. Адпаведна, федэрацыі будзе адрасаваная і просьба ануляваць чырвоную картку Дзмітрыю Харытонаву, каб той не атрымаў дыскваліфікацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Бітвы не атрымалася

«Орша» разгромна саступіла «Смалявічам» пры сумнеўным судзействе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение