00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Спорт

Зноў саступілі

13.10.2019 19:06

2436 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскія валейбольныя каманды прайгралі свае другія матчы ў чэмпіянаце, але расчароўвацца не трэба.

Старт валейбольнага сезону не задаўся ні для мужчынскага "Узлёта", ні для жаночай "Кацюшы". Першыя пакуль не набралі неабходную форму, хаця было зразумела — перагуляць гомельскі "Паперапрам", ды яшчэ на яго пляцоўцы будзе цяжка. Так і здарылася — аршанцы ў кожнай з партый навязвалі суперніку барацьбу, але ўрэшце саступалі. Гамельчукі былі мацней 3:0 (25:20 25:20 25:23).

"Кацюша" пакуль толькі набіраецца неабходнага досведу ў другім па сіле жаночым дывізіёне. Маладым, а часам яшчэ і юным аршанкам супрацьстаяць каманды, якія маюць у складзе гульцоў, што прайшлі элітны дывізіён. На выходных "Кацюша" прадказальна саступіла берасцейскаму "Прыбужжу" — 1:3 (25:23 21:25 20:25 18:25). Аднак, як запэўнілі у трэнерскім штабе нашай каманды, перад "Кацюшай" сёлета не ставіцца высокіх турнірных задач, асноўнае — імкнуцца гуляць годна нават з прызнанымі лідэрамі лігі і набірацца вопыту. А ўжо затым можна будзе казаць пра далейшыя этапы развіцця каманды. Важна ўжо тое, што Орша нарэшце атрымала дарослую жаночую каманда ў гульнявым відзе спорту, тым больш у валейболе, традыцыі якога ў горадзе даўнія.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зноў саступілі

Аршанскія валейбольныя каманды прайгралі свае другія матчы ў чэмпіянаце, але расчароўвацца не трэба.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение