Словы дырэктара прыводзіць сайт "Трыбуна", які звярнуўся да Сяргея Сушко з просьбай пракаментаваць інцыдэнт. Дырэктар ХК "Брэст", які на матчы ў Оршы не прысутнічаў, сваіх фанатаў вінаваціць не стаў.
- Пракаментуйце інцыдэнт, які адбыўся з заўзятарамі ў Оршы?
- Спачатку я б хацеў выказаць падзяку заўзятарам за іх паездку ў далёкую Оршу. Нешматлікія калектывы экстралігі «А» могуць пахваліцца тым, што фанаты ездзяць за імі. Не магу сказаць нічога пра паводзіны нашых заўзятараў, таму што мяне там не было. Каб карэктна казаць, трэба было прысутнічаць на матчы. Усе меры засцярогі і арганізацыі гульні ў нас ускладзены на гаспадароў сустрэчы, не хачу нічога сцвярджаць, але калі пранеслі нейкія забароненыя рэчывы на арэну, значыць, хтосьці не надгледзеў за гэтым.
- Гэта значыць ніякіх санкцый да «Брэсту» не будзе?
- Яшчэ раз паўтару: усімі пытаннямі па арганізацыі матчаў займаецца каманда гаспадароў, і адказнасць ляжыць выключна на іх. Я толькі краем вуха чуў, што там былі інцыдэнты, казалі пра дымавую шашку. Але хто яе запаліў? Кагосьці злавілі за руку? Я не магу сказаць, што гэта былі заўзятары «Брэста». Я гэтага не бачыў. І не хачу сцвярджаць тое, што не падмацавана фактамі.