18:00

+14

4 м/с

990 гПа

21:00

+13

3 м/с

990 гПа

00:00

+11

4 м/с

990 гПа

03:00

+10

4 м/с

989 гПа

06:00

+10

3 м/с

989 гПа

Орша, Спорт

«Лепель» чэмпіён

06.11.2019 21:16

2718 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскі «Мясакамбінат» фінішаваў у футбольным чэмпіянаце Віцебскай вобласці толькі на 8-м месцы.

Скончыўся чарговы чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболе. Сёлета ён спачатку праходзіў па кругавой сістэме з падзелам на зоны. А затым найлепшыя клубы сталі высвятляць адносіны ў гульнях на вылет. Аршанскі "Мясакамбінат", у складзе якога шмат футбалістаў, якія раней выступалі ў Першай і Другой лігах чэмпіянату краіны, перадусім за "Оршу", у чвэрцьфінале сустракаўся з "Лепелем". І, як высветлілася, саступіў дарогу будучым чэмпіёнам. Канкурэнцыі супернікам аршанцы не склалі, дзве паразы 0:5 і 0:3. На гэтай жа стадыі тытулаванае "Сянно" саступіла "Полацку" 1:1 і 1:3.

У паўфіналах лепельцы прайшлі віцебскі "Газавік", а палачане пераўзышлі "Гарадок". Фінал гуляўся на аршанскім Гарадскім стадыёне. "Лепель" аказаўся лепшым за "Полацк" 1:0. Бронзавыя медалі дасталіся "Гарадку". "Сянно" стала 5-м, "Мясакамбінат" 8-м, талачынская "Ніва" фінішавала 11-й, дубровенскі "Дняпро" 12-м сярод 14 каманд, якія прынялі ўдзел сёлета ў абласным чэмпіянаце.

Гэта ўжо 3-ці чэмпіёнскі тытул "Лепеля" за апошнія 4 гады. Прабіцца на больш высокі ўзровень і заявіцца ў ІІ лігу лепельцам не дазваляюць фінансы. 2-гі год запар без медалёў засталося "Сянно", хаця дагэтуль 6 гадоў запар каманда была ў прызёрах, 1 раз стаўшы чэмпіёнам, 1 раз узяўшы срэбра і 4 разы бронзу, а таксама аднойчы Кубак вобласці. Засталіся ў мінулым і лепшыя часы "Дняпра". Каманда з Дуброўны ў 2014 годзе была чэмпіёнам вобласці, таксама на яе рахунку за апошняе дзесяцігоддзе срэбра і бронза, аднак цяпер дубровенцы за высокія месцы ўжо не змагаюцца. Ну а талачынская "Ніва" і розныя каманды з Оршы наогул за апошнія 10 гадоў не былі прызёрамі і ўладальнікамі кубка. "Ніва" і наогул забіла за ўвесь сезон толькі 14 мячоў. Аршанскі "Мясакамбінат" стаў самай карэктнай камандай лігі, ніводнай чырвонай і толькі 12 жоўтых картак.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Лепель» чэмпіён

Аршанскі «Мясакамбінат» фінішаваў у футбольным чэмпіянаце Віцебскай вобласці толькі на 8-м месцы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение