Футбалістам "Оршы" ў гэтым сезоне засталося правесці толькі два паядынкі. Істотна на пазіцыю ў табліцы гэта не паўплывае, з вялікай верагоднасцю каманда Сяргея Вехцева так і застанецца на маласімпатычным 10-м месцы ў табліцы. Аднак гледачы, якія не пакінулі клуб у няпростыя часы, напэўна, спадзяюцца на станоўчы вынік у астатніх сустрэчах. У апошнім туры аршанцы адправяцца ў Ліду на заключны матч сезону, а спачатку развітаюцца з уласным стадыёнам да вясны. 16-га лістапада "Орша" на ўласным полі прыме наваполацкі "Нафтан", з якім эфектна справілася ў першым кругу 4:2.
Матч "Орша" — "Нафтан" пройдзе 16 лістапада на Гарадскім стадыёне і пачнецца а 14:00.