19-га лістапада споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння вядомага футбольнага трэнера Рувіма Аўцына. Ён нарадзіўся ў Оршы ў 1924 годзе і стаў аўтарам галоўных поспехаў у гісторыі аршанскага "Старта". А перад гэтым прайшоў вайну супраць нацыстаў. У пасляваенныя гады Аўцын вярнуўся з Кінешмы, дзе працаваў да вайны, у родны горад і пачаў будаваць моцную каманду ў футболе. Пры ім звычайная каманда завода "Легмаш" стала спачатку наймацнейшай у горадзе, а потым выйшла на агульнабеларускі ўзровень.
Як піша сайт заўзятараў "Оршы", менавіта пры Рувіме Аўцыне "Старт" дасягнуў найвышэйшых месцаў — гэта 4-я пазіцыя ў чэмпіянаце БССР і выхад у фінал Кубка рэспублікі. Паспеў "Старт" згуляць і ва ўсесаюзным турніры "Кубак мільёнаў". Акрамя таго, быў Рувім Аўцын паспяховым трэнерам і ў хакеі з мячом, аршанцы рэгулярна заваёўвалі медалі беларускага першынства, прычым найчасцей — залатыя. Рувім Аўцын памёр у 1974 годзе, не дажыўшы ўсяго 8 месяцаў да свайго 50-годдзя.
Фотаздымак аршанскай каманды Завода швейных машын. 1959 год. Рувім Аўцын крайні справа ў верхнім шэрагу.