У чарговых матчах дывізіёну Б чэмпіянатаў Беларусі сярод мужчын і сярод жанчын аршанскія "Узлёт" і "Кацюша" саступілі ў сваіх матчах. "Узлёт" у Гародні сустракаўся з "Камунальнікам". Сустрэча скончылася перамогай гаспадароў 3:1 (25:17 25:22 21:25 25:19).
"Кацюша" адправілася ў Мазыр. Матч супраць "Перліны Палесся-2" скончыўся для аршанак паразай. Мазыранкі выйгралі 3:0 (25:18 25:10 25:13).