Гэта быў таварыскі паядынак. Аршанцы на чужой пляцоўцы перамаглі віцяблянаў 4:1. А ў апошніх матчах рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакеі ў Экстралізе Б "Лакаматыў" правёў серыю хатніх паядынкаў. Спачатку аршанцы перамаглі "Брэст" 3:2. Затым была перамога над "Пінскімі ястрабамі" 3:1. А 6-га снежня чыгуначнікі перамаглі "Ліду" 4:0.
Зараз аршанцы павядуць барацьбу за месца ў плэй-оф. 18 і 20 снежня хатнія матчы з "Хімікам" і "Магілёвам",а затым гасцявыя матчы з гэтымі ж супернікамі 23 у Наваполацку, 27 у Магілёве.