У першай гульні 1/2 фіналу Кубка Беларусі аршанскі "Вітэн" гуляў у Менску са "Сталіцай". Зялёна-белыя па гульні аказаліся значна мацнейшымі і перамаглі 4:1, чым адпомсцілі аршанскаму клубу за нядаўнюю паразу ў Оршы 0-6. Адзіны гол за энергетыкаў у гэты раз правёў Арцём Якубаў. Заяўка менчукоў на фінал Кубка больш чым сур'ёзная. Аднак "Вітэн" не аднойчы выбіраўся з цяжкіх і вельмі цяжкіх сітуацый. Усё вырашыцца ў матчы ў адказ, які адбудзецца 25-га снежня на арэне "Алімпійца". Пачатак сустрэчы а 14:00.
Іншыя падзеі ў Оршы і рэгіёне — ў нашай афішы.