У канцы 2019 года з'явілася інфармацыя ад Следчага камітэта пра расследаванне цэлай серыі дамоўных матчаў, а ў ліку падазраваных апынуўся шэраг спартсменаў, у тым ліку гульцы футбольнага клуба "Орша". Таксама гаварылася і пра тое, што ў адрас Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" падрыхтавана прадстаўленне па матэрыялах. І вось, паступіў адказ федэрацыі:
У сувязі з інфармацыяй, якая з'явілася на сайце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь адносна расследавання справы аб арганізацыі дамоўных матчаў, Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" хацела б унесці ўдакладненне. На дадзены момант у АБФФ не паступалі якія-кольвек матэрыялы па справе аб дамоўных матчах.
Разам з тым Падкрэслім, што дадзеная справа знаходзіцца на кантролі адпаведных юрысдыкцыйных органаў АБФФ. Па аналогіі з папярэднім расследаваннем дамоўных матчаў, больш падрабязныя каментары і далейшая інфармацыя з боку федэрацыі будуць прадастаўлены грамадскасці адразу пасля ўступлення ў законную сілу рашэння агульнаграмадзянскага суда па гэтым пытанні.