18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Набоі штампуюцца

12.01.2020 17:02

4475 праглядаў, 0 каментароў

У Вусці ўжо выраблена першая партыя набояў. Далей — болей.

У Плане абароны краіны і Канцэпцыі будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2030 года, зацверджаных нядаўна Лукашэнкам, адной з найважнейшых складнікаў ваеннай бяспекі называецца наяўнасць у Рэспублікі Беларусь сучасных узбраенняў і сродкаў вядзення ўзброенай барацьбы. Адпаведна, у Аршанскім раёне каля двух гадоў таму пачалі будаваць вытворчасць патронаў ад прадпрыемства "Белспецзнештэхніка". Яго генеральны дырэктар Аляксей Скрага падзяліўся інфармацыяй аб распрацоўках.

Скрага ў інтэрв'ю выданню Адміністрацыі прэзідэнта "СБ" распавёў, у прыватнасці, чаму вытворчасць зроблена ў Вусці Аршанскага раёна:

Даўно не запатрабаваная ў ВС база каля вёскі Вусце Аршанскага раёна падыходзіць па ўсіх параметрах забеспячэння бяспекі вытворчасці не толькі патронаў, але і стралковай зброі, ракет, боепрыпасаў, іншай прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння. Немалаважным фактарам, якія вызначылі выбар, было і тое, што ў бліжэйшых населеных пунктах пражывае нямала спецыялістаў, якія дзясяткі гадоў былі задзейнічаны на захоўванні і абслугоўванні боепрыпасаў і якіх зараз не трэба навучаць з нуля. Значную ролю адыграла і Праграма развіцця Аршанскага раёна на перыяд да 2023, зацверджаная Указам № 506. Сёння на прадпрыемстве ўжо працуюць 150 чалавек. Але гэта толькі пачатак, колькасць працоўных месцаў будзе расці. Так што разам з развіццём Аршанскага авіярамонтнага завода патронная вытворчасць — таксама наш ўклад у выкананне вышэйназванай праграмы.

Скрага заяўляе, што выкарыстоўваюцца выключна самыя новыя распрацоўкі станкоў. Прадукцыйнасць аднаго тыпу станкоў — 2400 патронаў у гадзіну, іншага — 3550. Усяго станкоў "крыху больш за дзесяць". Галоўнай задачай стаіць забяспечыць боепрыпасамі войска Беларусі, але важна рабіць і на продаж, каб былі валютныя паступленні.

Таксама Скрага пахваліўся замовамі, яны ў прадпрыемства ёсць:

Першыя партыі патронаў зроблены на экспарт і ўжо пастаўленыя заказчыку (больш за 5 мільёнаў штук пастаўленыя ў адну з еўрапейскіх краін). Гэта спартыўна-паляўнічыя боепрыпасы калібраў 7,62х54, 7,62х39 і 9х19. Пакупнік задаволены. Чакае адпраўкі чарговая вялікая партыя. Скажу больш: практычна кожны тыдзень да нас прыязджаюць замежныя дэлегацыі, глядзяць нашы патроны, і многія заказваюць іх. Не стану раскрываць падрабязнасці, але заказы ўжо ёсць на гады наперад. Мы можам цалкам закрыць уласныя патрэбы ў патронах па ўсіх напрамках - спартыўныя, паляўнічыя для наразной зброі, баявыя і, калі спатрэбяцца, будаўнічыя. Сёння камплектоўку закупляем у Расеі ў вытворцаў з сусветным імем. Новае прадпрыемства займаецца і аднаўленнем адслужыўшых свой тэрмін ракет Р-27.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Набоі штампуюцца

У Вусці ўжо выраблена першая партыя набояў. Далей — болей.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение