У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, туры з парадкавым нумарам 12, аршанскі "Вітэн" на сваёй пляцоўцы прымаў гомельскі клуб ВРЗ, прынцыповага суперніка і таксама прэтэндэнта на высокія пазіцыі. Па ходзе паядынку аршанскія гульцы вялі 2:0 пасля трапных стрэлаў Белага на 10-й і Гусакова на 23-й хвілінах. Цяжка сказаць, што было б, калі б ВРЗ не забіў амаль адразу пасля другога прапушчанага мяча, аднак лік 2:1 захоўваўся да апошніх секундаў. І тады, перад самай сірэнай аб заканчэнні матчу, гулец гамельчукоў Клачко зраўняў лічбы на табло — нічыя 2:2.
"Вітэн" саступіў першы радок табліцы, яго на адзін бал апярэдзіў іншы гомельскі клуб — БЧ.