Гасцявымі паядынкамі аршанскія валейбольныя клубы "Кацюша" і "Узлёт" працягнулі выступы ў чэмпіянаце краіны. Жаночая каманда сустракалася ў Берасці з "Прыбужжам"-ЦАР і перамагла 3:2. Хаця першая партыя скончылася з лікам 14:25, падавалася, пасля такога пройгрышу аршанкам ужо не ўдасца вярнуцца ў гульню. Але яны бліскуча перамаглі ў другой партыі 25:21, затым зноў саступілі 21:25, паставіўшы сябе на мяжу пройгрышу. Аднак выйграная чацвёртая партыя на тай-брэйку 27:25 прывяла да вырашальнага сэту. У ім "Кацюшу" было не стрымаць — 15:10!
"Узлёт" сустракаўся з больш простым праціўнікам, СДзЮШАР ВК "Мінск". Але сталічная каманда на сваёй пляцоўцы выглядала ніштавата, часта карысталася памылкамі аршанцаў на прыёме. І ўсё ж, нягледзячы на шэраг прыемных для сябе эпізодаў, супрацьстаяць класу "Узлёта" і напору маладыя менчукі не змаглі. "Узлёт" выйграў матч усухую 3:0. Па партыях 25:18, 25:23, 25:22.
"Кацюша" выйшла на 7-е месца ў табліцы, маладая аршанская каманда мае 5 пунктаў. "Узлёт" набраў 11 пунктаў і ўзняўся на 5 радок табліцы мужчынскага дывізіёну Б. "Кацюша", нагадаем, таксама выступае ў дывізіёне Б, толькі ў жаночым першынстве.