15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Вежа амроеная

05.02.2020 07:28

3698 праглядаў, 0 каментароў

Юрцаўскую вежу выставілі на аўкцыён. Ён адбудзецца 5 сакавіка.

На аўкцыён з пачатковай цаной у адну базавую велічыню выстаўлена цагляная ваданапорная вежа, якая знаходзіцца ў вёсцы Юрцава Аршанскага раёна. Трохпавярховы цагляны будынак вежы агульнай плошчай крыху больш за 45 квадратных метраў быў узведзены ў 1957 годзе. У лот таксама ўваходзіць артэзіянская свідравіна і права арэнды на 25 гадоў зямельнага ўчастка плошчай 0,0212 гектара. Аўкцыён па продажы гэтага аб'екта нерухомасці адбудзецца 5 сакавіка ў будынку камітэта "Віцебскаблмаёмасць" у Віцебску, пачатак у 15:00.

Як піша сайт "Народныя навіны Віцебска", у 2018 годзе жыхарка Лёзненскага раёна купіла падобную, але сяміпавярховую, вежу ў Зубаўскім сельсавеце Аршанскага раёна. Тады ёй прыйшлося выкласці больш за 6500 даляраў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вежа амроеная

Юрцаўскую вежу выставілі на аўкцыён. Ён адбудзецца 5 сакавіка.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение