Сяргей Ціханоўскі — адзін з самых папулярных блогераў Беларусі, якія асвятляюць грамадска-палітычную тэматыку. Ягоны канал «Страна для жизни» на сёння мае амаль 60.000 падпісчыкаў, а колькасць праглядаў ягоных ролікаў пераваліла за дзесяткі мільёнаў — кожны ролік праглядае ад некалькіх дзесяткаў тысяч да некалькіх соцен тысяч чалавек. І гэта толькі на ю-туб, не ўлічваючы іншыя сацыяльныя сеткі.
Асаблівасць яго відэа-ролікаў у тым, што Сяргей пастаянна падарожнічае па краіне, наведвае розныя рэгіёны дзе і здымае сюжэты пра жыццё людзей у «Краіне для жыцця».
Пасля вызвалення бараньскага блогера Дзмітрыя Казлова (Серый кот) Сяргей прыехаў і ў Оршу, дакладней на Аршаншчыну, бо здымаў ролікі пра жыццё ён не толькі ў самім райцэнтры, але і з Барані ды ў іншых месцах. Прапануем вашай увазе чатыры ролікі каналу «Страна для жизни» — усе якія былі знятыя і ўжо выпушчаныя Сяргеем Ціханоўскім пасля наведвання Аршанскага раёну.