Матч другога па сіле дывізіёну першынства краіны па хакеі паміж наваполацкім «Хімікам» і аршанскім «Лакаматывам», які павінен быў адбыцца 12 лютага, перанесены, паведамляе прэс-служба аршанскай каманды. Сустрэча адбудзецца 24 лютага. А прычынай пераносу стаўся пажар у гасцявой распранальні берасцейскага Лядовага палаца, які адбыўся ноччу 7 лютага, напярэдадні матчу паміж гаспадарамі і «Хімікам». У агні згарэлі абодва камплекты формы «Хіміка». Трэнерскі штаб адмыслова вызджаў у Менск, каб узяць хаця б трэніровачную форму. Але за тыдзень вырашыць праблему з формай наваполацкі клуб не здолеў — як і ўва многіх відах спорту адбіваецца брак арганізатарскіх здольнасцяў у федэрацыі і клубаў, а таксама дзяржаўная, часта паднявольная падтрымка каманд. Аршанскі «Лакаматыў» спярша адмаўляўся пераносіць матч, аднак затым, пад націскам федэрацыі, супольнае рашэнне было прынята на карысць пераносу сустрэчы на 24 лютага. Гэта выклікала шмат негатыўных каментароў ад аматараў хакею з Оршы, якія вельмі незадаволеныя такой "ломкай" календара.
Орша, Спорт

Згарэла ўся форма
12.02.2020 14:40
1864 прагляду, 0 каментароў
У супернікаў хакеістаў аршанскага «Лакаматыва» згарэла ўся форма. Матч перанесены.
-
Драматычная параза
02.03.2021 15:06
364 просмотров, 0 комментариев
У пераходным турніры «Лакаматыў» па булітах саступіў «Брэсту».
-
«Вітэн» разграміў «Мінск»
15.02.2021 14:03
588 просмотров, 0 комментариев
Чатырнаццатая перамога ў чатырнаццаці матчах.
-
«Вернем назву „Старт“»
10.02.2021 18:27
662 просмотров, 0 комментариев
Галоўнаму аршанскаму блогу пра спорт — 10 гадоў. Эксклюзіўнае інтэрв’ю.
-
«Вітэн» перамог у 13-ы раз
10.02.2021 09:33
497 просмотров, 0 комментариев
Аршанскія майстры міні-футболу перамаглі менскі «Дарожнік».
-
-
Дзве перамогі
07.02.2021 12:31
676 просмотров, 0 комментариев
Аршанскія валейбалісты перамаглі. Як мужчыны, так і жанчыны.
-
Два валейбольныя матчы
28.01.2021 18:46
1129 просмотров, 0 комментариев
У суботу на пляцоўку выйдуць у «Кацюша» і «Узлёт».
-
«Вітэн» працягвае перамагаць
28.01.2021 16:10
1064 просмотров, 0 комментариев
Аршанскі міні-футбольны клуб не зазнае ніякіх стратаў у чэмпіянаце.
-
«Лакаматыў» чакае выязная серыя
28.01.2021 12:02
999 просмотров, 0 комментариев
Пасля чатырох запар перамог аршанцы адправяцца ў госці на поўдзень краіны.
Последние новости
-
07.03.2021 17:38
Жуткая аварыя ў бок Магілёва (фота, відэа)
На трасе Е95 адбылася аварыя, пагаворваюць пра загінулага
-
07.03.2021 13:34
Падпішыся на youtube!
Такім чынам вы зможаце лёгка дапамагчы нашаму сайту
-
07.03.2021 11:33
Тры месяцы без заробку
Работнікам прадпрыемства апошні раз выплочвалі заробак у снежні і тое часткова
-
06.03.2021 17:24
Дзяўчына і цягнік. Відэа
Да нас патрапіла відэа здарэння на Орша-Цэнтральная
-
06.03.2021 15:56
Аршанца асудзяць за паляванне
Ён паспяхова папаляваў у суседнім Горацкім раёне